Асеньні сьпеў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Асеньні сьпеў
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/72313


Пойдзем, каханачка, двое
У лес у густы,
Ціхі, бо скончыў сваё панаваньне;
Жоўкне, галее, мураўка ў ім вяне,
                  Чарнеюць кусты.

         Пойдзем, галубка, пад дубам
         Прысядзем, мая.
         Гэнам убачым лістоў ападаньне,
         Шэлест іх сумны пачуем, шаптаньне
                  І звоны руч’я.

Будзем адны мы на сьвеце
З табою, адны
Тыя, што прыйдзем у часе скананьня
Беднаму лесу сказаць на жагнаньне:
                  — Да новай вясны!