Ніхай душы, каторай Бог надаў любоу,
Праклены — грэх, — аб гэтым буду знаць я!
Кляну цябе, кляну цябе ізноу і зноу,
І буду праклінаць я.
Тосж ты ка мне прыйшла, як волю адабрау
Тыран маю, скуу цело ланцугамі,
І думкі вольныя з душы павыдзіраў,
І растаптау нагамі!
То ж ты прыйшла тагды і стала ля вакна
І у вочы мне зірнула ціраз краты,
Ты, подлая, ніхто, як ты адна,
Ты будзь праклята!
То-ж ты мяне, як маці, моцна абняла,
Сьлязой споучуцця бледны твар абліла,
Што хвіля ясных зор, сьвятых ахвяр прайшла, —
Ты гэта гаварыла!
То-ж ты казала мне, каб я, хаця на час,
Зьмірыуся бы, пакуль тыран катуе,
А ен усе гняцець! Душыу ні толькі нас, —
На усіх лютце!
То-ж ты шэптала мне: „успомні, што ты сын,
Пацеха старасьці“. Калола грудзі
Мне тым. А дзе закон: — «ідзі, свой дом пакінь
І родных людзі?»
То-ж ты аблутала душу ганебным сном
І вось яна: гатовая магіла.
Замест жывой зямлі кладуць труну з мярцом…
То-ж ты зрабіла!
Пусьці ж, абрыдлая, с тваіх ласкавых шпон,
Ніхай памру, калі ні буду жыу я,
Абы мне споуніці сьвяты жыцця закон,
Абы ні згніу я!
|