Перайсці да зместу

Матчын дар (1918)/На чужыне/Навука

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ідуць гады Навука
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Адбітак
Іншыя публікацыі гэтага твора: Навука (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Навука.


Казау настаунік мне (ен блізкі быу Прароку,
Які жывым узьняуся у выш, у блакіт нябескіх сфэр):

«Мой сын, с пачатку мы падуладны пану-Року —
У гэта вер.
«Які-бы крыж табе ні выпау у жыцці гэтым:
«Галеці век, чы быць царом і царскі мець пасад,
«У балоце бросьнеці, чы йсьці к нізнаным мэтам, —
«Яго загад.
«І вось, калі табе трываць ні хопіць змогі,
«І цяжкім здасца крыж табе, і доля вельмі злой,
«Ні трэба, сын, шукаць лягчэйшае дарогі, —
«Ідзі старой.
«І мусіць час настаць: убачыш сьвет праменны, —
«Ідзець уладар адвечны твой, яго спаткай здалек,
«Узьдзеушы бітвы меч на свой паяс раменны.
«І скажэ Рок:
«Ідзі хутчэй, слуга! Спавіты сьвет маркотай,
«У ім крыуды легіон забрау зямлі апошню чвэрць
«Нясі ж свой праудзе меч. — Мой сын! ідзі з ахвотай
„На чэсьць і сьмерць.“