Перайсці да зместу

Матчын дар (1918)/На чужыне/Навакол…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мае думкі Навакол…
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Ветру
Іншыя публікацыі гэтага твора: Навакол…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Навакол…


Сьнягі, ляды,
абрус жуды,
на заусягды.
на вечны час,
ляглі.
Гара, скала,
наукол лягла
і узрасла
паускрайны пас
зямлі.
Узрос на ей
вялізау-хвой,
туману з мглой
прытулак, лес
стары.
Прадзіуны мур
нярушных хмур.
як той каптур,
на бор узлез
з гары.
І сонца сьвет,
здалека, з гэт!…
нябес прывет
ні здужыць к нам
дайсьці.
Адны вятры
праз хмар муры
лятуць з гары,
праз лес той сам,
гусьці.
І разам з ім
на жах благім
і добрым, усім,
тужлівы сьпеу.
вядуць:
«Засьні, засьні.
«у ноч усе дні
«перамяні
«і нас ні гнеу;
«ні гудзь.
«Скалей, як лед.
«На сотні год
«і сэрца лет
«спыні. Вярні
«да сну…
«А сонца сьвет,
«здалека, з гэт…
«З нябес прывет,
«мана. Гані
«ману.
«Гані. Раі
«тых дум спыні
«і жаль стаі,
«і кінь с пяшчот
«у цьмы.
«На сьвет адны
«твае паны
«і вартауны
«табе пачот,
— то-ж мы»