Перайсці да зместу

Матчын дар (1918)/На чужыне/Думкі-дыямэнты…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На сьмерць ⁂ Думкі-дыямэнты…
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Вясна
Іншыя публікацыі гэтага твора: Думкі — дыямэнты, краскі жыцьця…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Думкі — дыямэнты, краскі жыцця
Песьні — вас гэтак люблю,
З вамі салодкіх гадзін забыцця
Часам і я пазнаю.
Жыцце-няволя у чужой старане,
Працы надмернай яром
Зараз зьнікаюць, бы у госьці ка мне,
Вы паказаліся у дом.
Слухайце-ж, думкі: як прыйдзе мой скон,
У хатку зьляціце ка мне
Хай перадсьмертны уцішыцца стон.
Сэрцо на момант спачне.
Хай засьпеваю, як лебядзь, калі
Прыйдзе гадзіна яму,
Узьнесшыся у небо ад маці-зямлі,
Рыне у адвечную цьму;
Хай засьпеваю аб сьне залатым.
Веку людзкога радства.
Роунасьці, вольнасьці, брацтва, — аб тым
Веку красы хараства.
Можа, пачуушы прэдзгонны мой сьпеу,
Сьціхла-б на сьвеці вайна…
З радасным духам-бы я паляцеу,
У царство кахання, відна.