Манэта з выабражэньнем цэнтаўра
Выгляд
← Дзеячы вялікай францускай рэволюцыі аб нацыянальным пытаньні | Манэта з выабражэньнем цэнтаўра Артыкул Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1923 год Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 2, ліпень 1923 г., б. 52 |
Манэта з выабражэньнем цэнтаўра. Ніжэйпададзенае выабражэньне цэнтаўра ўзята з сярэбранай манэты, велічыні даўнейшых 10 капеяк расійскіх (сярэбраных), знойдзенай у 1900 гаду ў р. Віцьбе ў Вітабску, архэолёгам Федоровічам. Рысунак на другой старане манэты саўсім зацёрты. Мяркуючы па тэхніцы манэта належыць да в. старых часаў.
І. В.