Перайсці да зместу

Маладняк — Янку Купалу (1925)/I/Прывітаньне ЦБ Маладняка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ад рэдакцыйнай камісіі Прывітаньне ЦБ Маладняка
Публіцыстыка

1925 год
З жыцьцёпісу Я. Купалы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Прывітаньне Усебеларускага Аб‘яднаньня
поэтаў і пісьменьнікаў МАЛАДНЯК.

ДЗЯДЗЬКА КУПАЛА!

20 творчых гадоў вы прастаялі на варце славы мужычай Беларусі. У дні царскай непагоды, ваш „Гусьляр“ і ваша ў „Жалейка“ гучназвоннымі сваімі пералівамі разганялі хмары смутку і няволі. Вы з імі выйшлі ўпэўненым крокам на сьцежку змаганьня за лепшую долю, „Шляхам жыцьця“ вы павялі працоўныя гушчы Беларусі да Кастрычнікавага сонца. Вы кінулі кліч Маладой Беларусі, — адбудаваць „Раскіданае гняздо“. Ваша песьня, узросшая паміж палыньня, прынесла вялікі плён; яе „зерне чыстае, як вока“ запала ў сэрца малодшага пакаленьня, і ўзрасьціла бунтоўны Маладняк. Ваша песьня для Беларусі і для новых яе пясьнярскіх пакаленьняў уастанецца векапомнай.

Дык шчырае прывітаньне вялікаму песьняру Беларусі Янку Купалу ў дзень 20-х гадовага юбілею.

Цэнтральнае Бюро Маладняка.