Маладняк — Янку Купалу (1925)/Ад рэдакцыйнай камісіі
Ад рэдакцыйнай камісіі Публіцыстыка 1925 год |
Прывітаньне ЦБ Маладняка → |
АД РЭДАКЦЫЙНАЙ КАМІСІІ
Брак сродкаў не дазваляе нам адзначыць юбілей вялікага поэта — сьвята культуры рабоча-сялянскай Беларусі — выданьнем зборніку ў запроэктованым разьмеры.
Абмяжаваныя гэтым, робім тое, што ў нашых маладнякоўскіх магчымасьцях, спадзяючыся, што інстытут Беларускае Культуры да 25 гадовага юбілею паправіць гэту хібу.
Зразумела, што ў невялічкім зборнічку мы не маглі даць артыкулаў па разгляду творчасьці юбіляра, а абмяжаваліся невялічкім уступным, які характарызуе адносіны Янкі Купалы да Маладняка і наадварот.
Выбраныя вершы згрупаваны не па цыклях. Можна сказаць, што, нават, не ад усіх цыкляў узяты па аднаму вершу.
Усё-ж мы лічым, што гэты, хоць і невялічкі зборнік, але разгорне перад рабоча-сялянскім чытачом — асабліва перад моладзьдзю адну з лепшых старонак у поэзіі вялікага пясьняра Беларусі Янкі Купалы.