Перайсці да зместу

Лукішкі (1929)/Ці помніш пару красаваньня

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Да мяне вераб‘і прылятаюць Ці помніш пару красаваньня
Верш
Аўтар: Алесь Салагуб
1929 год
Пчолка-нявольніца

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




(М. Д.)

Ці помніш пару красаваньня?
І шэлест буйных каласоў?
Ты падарыла каханьне —
Першы дзявочасьці сон.

Мне васілёк прышпіляла
Чысты, як пацерку сьлёз.
Знаю, ты шчыра кахала
Край лятуценьняў і кроз.

Рвалі ў садзе мядункі.
Сэрцы жадалі згарэць,
Помніш? Я краў пацалункі,
Ты-ж усьміхалася мне.

Моладасьць лёгкай імглою
Дзесь уцякла ў нябыт.
Проза разбурыла мроі,
Як хваля нязьвязаны плыт.

Вочаў агонь пагасьне.
Як мітульга, як сон.
Дзе ты падзелася, шчасьце,
Ціхіх бясклопатных дзён!..

Ды не шкадую мінулага.
Мне маладосьці ня жаль.
Толькі вярніся былога
Сэрца юнацкі запал.

Лукішкі.
21/VI—27 г.