Перайсці да зместу

Лукішкі (1929)/Пчолка-нявольніца

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ці помніш пару красаваньня Пчолка-нявольніца
Верш
Аўтар: Алесь Салагуб
1929 год
Пасыплю крошак…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЧОЛКА-НЯВОЛЬНІЦА

Па камэры водыр разьліўся.
Цераз краты ўляцела пчала.
Я раптоўна душой ажывіўся,
Ўстрапянулася думка мая.

Прад вачыма мігцеліся нівы,
І жыты, і аўсы, ячмяні.
Вецярка ў каласох пералівы
Навявалі чароўныя сны.

Дзесь бруіла ў імшарах крыніца,
Вытрыскаючы[1] срэбра стругу.
Крышталёвая сьлёзка-вадзіца,
Калыхала вясёлку дугу.

Дзесь скрыгікалі ў вёсцы вароты,
Чуўся студняў аддалены скрып.
І пялёнка салодкай дрымоты
Авінула загоны, палі.

А жаўронкі на крыльлях ірвалі
Неабнятны, глыбокі блакіт.
Хараству, барацьбе гімн складалі,
І жыцьцю за кіруючы рытм.

Ах!.. Гэта-ж крозы аб волі, —
Перажытага шчасьця ўспамін.
Пчолка мне напяяла аб долі,
Беларускіх забытых нізін.

А сапраўднасьць… О, чорная проза! —
Пчолка б‘ецца трывожна крылом.
Яе вабіць ліпа і бяроза,
Верасок і прастор за вакном.

Як трывожна, нэрвова ля шыбы,
Па каморы панурай зьвініць.
Я-ж загонаў успомніўшы скібы,
Хацеў пчолку на волю пусьціць.

Але госьця мая не драмала,
Праз балонку і краты у даль
Мітуснулася, зьнікла, прапала…
Для мяне пакідаючы жаль.

Лукішкі.
24-VIII—27 г.
  1. Вытрыскаць — пырскаць.