Лукішкі (1929)/У дэфэнзыве

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У камэры У дэфэнзыве
Верш
Аўтар: Алесь Салагуб
1929 год
Да паноў судзьдзяў

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У ДЭФЭНЗЫВЕ

Мучаніку капіталу — Я. Кастанчуку
прысьвячаю.

Чуеце стогн катаваных?
Чуеце звон ланцугоў?
Пырскае сьвежая з ранаў
Бедных нявінная кроў.

Гума на пяты кладзецца…
Корчацца, стыгнуць мазгі.
Вязьні ў скляпеньнях трапечацца,
Поўныя крыўды, тугі.

Чуеце? Жэбры ламаюць!
Костак разносіцца хрусь.
Душаць, каб мы не спазналі
Вольнай сваю Беларусь.

Новыя сьвежыя труны
Зносім прадчасна ў дол.
Ўстаньце, о дзеці комуны,
Каб ўскалыхнуўся прастор.

Гэй, сакалы маладыя!
Дружна ўзмахніце крылом,
Краты скрышыце стальныя,
Ўсё-на руіны, на злом!

Лукішкі.
16-I—28 г.