Месяц чырвоны, як кроў,
Над полем сонным ўзышоў;
Цішком як злыдзень цікаўся, —
Цераз ручай пераплыў,
Аж на даліну узбрыў,
Пад гушчу лесу прадраўся…
Блескам сваей твары ўсей
Кінуў ў разлогі палей,
На пушчу чорных курганаў,
На груды камней сівых, —
Перэлічыў іх усіх,
Пад кожны кусьцік заглянуў;
Ці то ён штось погубляў,
Ці то чагосьці шукаў,
Сьвецючы сам сабе ў ночы,
Ці моцай скрытай лучоў
Зваў ў хараводы цянёў,
Каб чым парадаваць вочы…
Гдзесьці ў далёкай далі
Ветры парывам ўзнялісь,
Туман над рэчкай скруцілі
Ў адзін загналі безлад,
Круцячы — там, то назад,
Ў поле клубамі кацілі.
Лес шапаціў ўсё аб чымсь,
А па-над лесам, як дым,
Пара ўзнялаеь з верхавінаў…
Раптам раздаўся гдзесь трэск
Сухай галіны і плеск
Крыльля, і зноў сьціх, загінуў…
Ў вочы савы гдзесь сляпой
Ўбіў месяц ясны луч свой… Ў гушчы збудзілась начніца,
Воўк у імшарах завыў.
І кроўю вочы наліў
Вылезла з дрэва куніца;
З млына над чорнай вадой
Піскучых кажаноў рой
Высыпаў — трэпле скрыдламі.
Да тонкай вольхі прынік,
Ўстаўшы са дна, вадзянік,
Ўпіўся ў русалку вачамі…
Ў вёсцы сабака завыў —
Ўчуў, што ў аўчарню забрыў
Воўк с сваей жонкай ваўчынай…
........
А над ўсім вокал царыць,
Ўсё пастараўшысь прыкрыць,
Ночка — цямроты царыца!…
|