Перайсці да зместу

Курганная кветка (1914)/Хаўтурны звон

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ноччу Хаўтурны звон
Верш
Аўтар: Канстанцыя Буйло
1914 год
Лебядзіная песьня
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хаўтурны звон.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Хаўтурны звон.

Заенчыў, заплакаў з званьніцы
Стары ўжо і трэснуўшы звон, —
Абвесьціўшы сьмерць чэлавека,
Маліцца сазваў усіх ён.
За белай сасновай труною
Грамадне суседзі ішлі;
Труну у магілу спусьцілі,
Сыпвулі па жменьцэ зямлі.
Тут сон, тут спакой яму вечны,
Тут будзе прытульна ён спаць,
Па працы, трудох і цярпеньнях
Да суднаго дня спачываць.
Спакою яго не нарушыць
Плач жонкі, галодных дзяцей;
Ня вырвецца гора енк цяжкі
С худых і збалелых грудзей.
Сьпі, бедны зямлячэ! Не раз ты
Праз цэлую ночку не спаў,
А зморэны, потам абліты,
Мазольна на хлеб працаваў!
Ніхто і нішто не стрывожэ, —
Тут будзеш як камень лежаць:
Над крыжам магілкі забытай
Зляціцца рой птушак сьпеваць.
Сьпі! Дай ты рукам атпачынку:
Дабра шмат зрабілі яны,
Хоць больш ты не маеш награды,
Кром гэтай сасновай труны.
Нядоўга ўсе мы там паляжэм
У гэтых магілах сырых;
Сьпі, бедны землячэ! нядоўга
Пасьпіш без суседзёў сваіх!…