Перайсці да зместу

Курганная кветка (1914)/Ці помніш ты?..

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Звон Ці помніш ты?..
Верш
Аўтар: Канстанцыя Буйло
1914 год
Ноччу
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ці помніш ты?..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ці помніш ты?…

Скажы мне, ці калі ў чужой зямлі далёкай
Успамінаеш ты край родны, сумны свой?
Ці часта к нам адтуль ты думкамі шыбаеш,
Да нас пяціш душой?

Ці помніш Беларусь, дзядоў тваіх зямельку,
Дзе дзецтва тваяго час хутка праляцеў?…
Ці помніш дом бацькоў, за домам — сад зялёны,
Як ён тады шумеў,

Як мы с табой па ім хадзілі, ты казала:
„Пайду я у чужыну шчасьця пашукаць“,
А ён так зашумеў, якбы заплакаў з жалю,
Ці не хацеў пускаць?

А песьню родную ці помніш на чужыне,
Так сумную, як доля бедных мужыкоў?
О, колькі стогну там, жальбы душы збалелай
Пачуеш з яе слоў!

А вёскі помніш ты пакрыўленые хаты,
Ўсе зеленьню садоў прыбраны, як вянком;
Руччэй, што стужкаю спаясаў сенажаці
С песчаным берагом?…

А лес пі помніш ты на ўзгорачку за вёскай,
то часта так у цень ад сонца нас хаваў,
І слухаў нашых дум і сьветлых мар дзявочых
І штосьці ўсё шэптаў?…

Ці помніш гэта ўсё ў чужой зямлі далёкай?
Наш цёмны, бедны край, дзе столькі ёсьць бяды,
А ўсё ж-ткі мілы нам, бо ўсё у ім тут наша…
Край готы помніш ты?