Крыўскія школы XVI і XVII ст. ст.
Крыўскія школы XVI і XVII ст. ст. Артыкул Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1925 год Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 10 (2), ліпень-сьнежань 1925 г., б. 103-104 |
Крыўскія рытаўнікі → |
КРЫЎСКІЯ ШКОЛЫ XVI І XVII СТ. СТ. Аб школьніцтне да XVI ст. на крыўскіх землях мы мала ведаем, хоць в. кн. Літоўскае аболуговалася вялікім лікам граматных урадоўцаў, між якімі сустрачаем людзей не малой асьветы, а характар і зьмест дайшоўшых да нашых часаў цэлых архіваў дакумантаў паказуюць высокае разьвіцьцё каліграфічнага (красопіснага) умецтва і веданьня, немаль ўсеагульна, краёвага права і гісторыі. Праўдападобпа, асьветнай працай займаліся манастыры. Даволі многа сьведчань захавалася ў нас аб школах у другой палавіне XVI ст., калі іх пачалі рэгістраваць у дзяржаўвых установах. У ліку рэгістраваных школ ведамы:
Школа права, заложаная стараньнем Жыгімонта-Аўгуста ў Вильні пры Сьвята-Янскім касьцеле, ў 1866 годзе. Школа гэта была пад кіравецтвам Пятра Розьюша. Выкладалася ў школе права дзяржаўнае, майборскае і саскае. Дзяржаўнае права в. кн. Літоўскага (Статут), земскія прывілеі і констытуціі, напісаныя ў крыўскай мове, выкладаліся ў апошняй Грабоўскім. Школа мела даволі лічэбны склад слухачоў і некалькі прафэсароў, у якіх было па некалькі памочнікаў. Гэтая школа права была Баторым перададзена езуітам, якія ператварылі яе ў Акадомію.
Грэка-Лаціна-Руская школа пры Сьвята-Троецкім манастыры ў Вільні была заснава ў пачатках XVI ст, і пацьверджана каралеўскім прывілеям у 1588 годзе. Належала да слаўнейшых краёвых школ і конкуравала з віленскай і полацкай езуіцкімі акадэміямі. Неафіціяльна была называна „рускай акадэміяй“. Сярод вучыцялёў гэтай школы ў канцы XVI і XVII ст. сустрачаем найвыдатнейшыя імёны краёвых культурных дзеячоў, ў ліну іх был: Лаўрын Зызані, крыўскі пісьменнік і аўтор славянска-крыўскай граматыкі; Кірыла Лукарыс, грэк, пазьней Іерузалімскі, а ўрэшце, Константынопальскі патрыарх; Кірыла Транквіліон, Мялеці Сматрыцкі, Лявонці Карповіч, Земка і інш. Большасьць з гэтых асоб атрымалі асьвету ў лепшых загранічных унівэрсытэтэх, акадэміях і не ўступалі выдатнейшым езуіцкім прафэсаром.
Грэка-Лаціна-Руская школа ў Берасьці зацьверджана каралём і адкрыта ў 1592 годзе. Школа мосьцілаея пры царкве сьв. Мікалая. Вучылі ў ёй грэцкай, лацнскай і рускай мовы, а такжа чатырох вызволеных навук.
У Бельску грэка-лаціна-руская школа был адкрыта ў 1594 годзе.
У Пінску грэка лаціна-руская школа адкрыта была каля таго-ж часу, што і ў Менску. Каля 1633 году школа гэта была закрыта старэньнем езуітаў, у часе будаваньня тут езуіцкай калегіі (Jaroszewize, „Obraz Litwy“, ч. I, б. 99). Пазьней было пазволена адкрыць ізноў гэту школу ў Пінску, але пад варункам, каб у ёй ня вучылі па-польску. („Собр. минск. грамотъ“ № 112, 123, 127, 139, 164 у „ Чт. Моск. Общ. Истор.“, 1848, № 6).
У Могілеве, брацкая грэка-лаціна-руская школа была адкрыта каля 1597 году; датрывала да маскоўскай навалы цара Аляксея Міхайлавіча. У часе гэтай вайны (ў 1650-х годах) была зруйнавана і спалена маскоўскім войскам, а прафэсары вывезены ў Масковію. Каля 1602 г. другое магілеўскае брацтва сарганізавала яшчэ падобную школу ў Могілеве, далейшая гісторія каторай невядома. (Арх. Филарет, „Ист. Русск. церкви“, IV, б. 87).
У Оршы грэка-лаціна-руская школа была адкрыта ў палавіне 1590-х годаў, а ў пачатку XVII ст. на старэньне езутаў дэкрэтам караля Жыгімонта III закрыта. У дэкрэце між іншым сказана, каб праваслаўныя „у Оршы і акалічных гарадох школ утрымліваньня сьмелі“ (Jaroszewize, „Obraz Litwy“, бал. 99).
У Вітабску, паводле Нарбута (т. IX, бал. 480), перад прыходам у Полацак езуітаў была сярэдная „нямецкая“ школа.
У Полацку, паводле мэтрычных кніг, якія перахоўваліся ў лютэранскай кірсо ў Вітабску, відаць, што нейкія „нямецкія“ школы істнавалі ў сярэдіне XVI ст. Магчыма, што „нямецкімі“ слылі тут тыя самыя грэка-лаціна-рускія школы, але ня выключана, што ў гэтых гарадох, якія мелі сталыя стасункі з Рыгай і нямецкімі гарадамі, істнавалі школы, Ў якіх выкладалася нямецкая мова, патрэбная для тарговых стасункаў полацкім і вітабскім купцом.
У Слуцку. Слуцкая школа належыць да найцікавейшых школ, якія істнавалі ў нас у XVI ст. Адкрыта яна была разам са школай Астрожскай. Аб Слуцкай і Астрожскай школах Поссэвін у 1581 годзе пісаў папежу: „некатарыя князі, як князь Астрожскі, Слуцкі, маюць свае школы, ў якіх сыціцца іх гарэзія“ (Арх. Філарет. „Ист. Русск. церквя“, т. III, б. 51). Ярошэвіч („Obraz Litwy“) так піша аб гэтай школе: „у другой палавіне XVI ст. істнавала вышэйшая дысыдэнцкая школа ў Слуцку і сярэднія ў Несьвіжы, Новагорадку, Заславе, а ніжэйшыя пры кождым дысыдэнцкім зборы“.
У Вільні дысыдэнцкая школа была ў 1539 годзе адкрыта на 60 вучняў Абрамам Кульвецям. Асабліва апякаваўся гэтэй школай, не шкадуючы выдаткаў на яе, князь Мікалай Радзівіл Чорны. Датрывала яна да 1655 году.
Ці ва ўсіх гэтых школах выкладалі крыўскую мову,—рэч няпэўная, але безумоўна ва ўсіх іх карысталіся крыўскай мовай, як памочнай да навучаньня грэкі, лаціны і царкоўнай баўгаршчыны. Гэта апошняя выкладалася ня толькі ў грэка-лаціна-рускіх праваслаўных, але і ў віленскай і асабліва полацкай езуікіх акадэміях.
Л. А.