Крывіч (часопіс)/1923/5/Старабеларуская калядка
Старабеларуская калядка Артыкул, калядка Аўтар: Вацлаў Ластоўскі канец XVIII стагодзьдзя, 1923 год Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 4, верасень-кастрычнік 1923 г., б. 34-35 |
Іншыя публікацыі гэтага твора: У Бэтлееме, убогім доме… |
ЮРЫ ВЕРАШЧАКА.
У часе выстаўкі беларускага друку у Коўне (25-28. III. 23) канонік Пропаляніс падараваў мне уніяцкі служэбнік, друкаваны у Супрасьлі ў 1726 годзе, а апраўлены ў Вітабшчыне, аб чым сьведчыць надпісь, на белай карціне, перад загалоўкам, гэткага зьместу: Ten Mszał jest oprawiony Roku 1790 M-sa Febr. Dnia 14. lest oprawiony przez aktytorow Cerkwi Pierewoskiej[1] y zapłacony Złtt. polskich 6, Dico 6. Заглянуўшы пад скуру аправы я заўважыў, што папка склеяна з паперы разлінаванай да нот. Размачыўшы ў вадзе гэту папку я знашоў у ей, акром нот, яшчэ тэкст каляднай песьні, пісанай лацінскімі літарамі. Маючы на мэце даць пазьней падробнае апісаньне песні і літэральны перадрук яе з клішой з арыгіналу, тым часам даю ў транскрыпцыі на рускія літары, паводле сучаснай беларускай пісоўні, ня зьмяняючы слоў тэксту. На маю думку гэта калядка ёсць одпіс з беларускай кантычкі друкаванай у Полацку ў канцы XVIII ст. Гл. Карскі „Бѣлоруссы“ (Т. III, IV). Тэкст такі:
У Бэтлееме, убогім доме, |
Зноскі
[правіць]- ↑ Казімір, сын Ягайлы, В. Кн. Літвы, у памяць выратаваньня сваей жаны ад утапленьня,—20 ліпня, у дзень Пр. Ільлі,—пабудаваў у Беларусі некалькі праваслаўных цэркваў, між іншым у Вітабску, Вяліжы і Бешанкавічах, надаўшы ім у вечнае карыстаньне перавозы. (Віт. Стар Т. V ч. I стр. XXXI). Гэты цэркві насілі названьне „перавозскіх“