Крывічанскія кнігазборы XV ст.
Выгляд
← Рачное імяназоўніцтва | Крывічанскія кнігазборы XV ст. Артыкул Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1926 год Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1 (11), студзень-чэрвень 1926 г., б. 112 |
Дзіў → |
Артыкул у арыгінальнай публікацыі не падпісаны, але найбольш верагодны аўтар — Вацлаў Ластоўскі. |
Крывічанскія кнігазборы XV ст. Слуцкі архімандрыт Іосіф, пазьнейшы мітрапаліт, у сваей справаздачы 1494 г. піша, што да яго ў слуцкім манастыры было: Миней—двананадцаць, Трыоди—дзьве, Евангельлі—два, Тэтры, Апостал тэтр, і друг опракос, Устаў, Трэбнікі—два, Служэбнікі—тры, Псалтыр, Часасловец (Акт. Зап. Р. т. I № 115. Ист. Руск. Ц. Филарета). Агулам у адным манастыры 26 рукапісных кніг. Архімандрыт Іосіф гэты лік кніг, за час свайго кіраваньня слуцкай архімандрыяй, значна памножыў.