Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Кот і мышы
Выгляд
← Алень і вінаграднік | Кот і мышы Байка Аўтар: Эзоп 1928 год Арыгінальная назва: Кот и мыши Пераклад: Макар Краўцоў |
Воўк і каза → |
Пераклад зьдзейсьнены з вольнага перакладу Льва Талстога. |
КОТ і МЫШЫ.
Завялося ў аднэй хаце шмат Мышэй. Кот залез у гэту хату і пачаў лавіць Мышы. Пабачылі Мышы, што справа благая, і кажуць: „давайце, Мышы, ня будзем больш злазіць з столі, а сюды да нас кот не дабярэцца!“ Як пакінулі Мышы злазіць уніз, дык Кот і задумаў, як тут іх перахітрыць. Учапіўся ен аднэю лапаю за столь, зьвіс і прыкінуўся няжывым. Адна Мыш зірнула на яго дый кажа: „не, браце, хоць мяшком зрабіся, і то не падыйду.“