Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Воўк і каза
Выгляд
← Кот і мышы | Воўк і каза Байка Аўтар: Эзоп 1928 год Арыгінальная назва: Волк и коза Пераклад: Макар Краўцоў |
Чарот і масьліна → |
Пераклад зьдзейсьнены з вольнага перакладу Льва Талстога. |
ВОЎК і КАЗА.
Воўк бачыць — Каза ходзіць на каменнай гары, і нельга яму да яе падабрацца; ён ёй і кажа: „пайшла-б ты лепш уніз: тут і месца раўнейшае, і трава табе для корму шмат саладзейшая.“
А Каза кажа: „не на тое ты, Воўча, мяне ўніз клічаш: ты не аб маім, а аб сваім корме клапоцішся.“