Калі любоў ізмучыць… (Гейнэ/Багдановіч)
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
*** Калі любоў ізмучыць… Верш Аўтар: Генрых Гейнэ Пераклад: Максім Багдановіч Крыніца: Багдановіч М. Поўны збор твораў у 3 тамах. Т. 1. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. Ст. 371 |
Калі любоў ізмучыць
Два сэрцы маладыя, —
Смяюцца ў небе зоркі,
Гавораць, залатыя:
«Хай людзі-небаракі
Душою шчырай любяць, —
Любоў іх гнібіць тугай,
Жыццё ім нават губіць.
А мы — бяссмертны; вечна
Блішчым на небе сінім,
Бо мы любві не маем
І з мук яе не гінем».
(1869 / 1909)