З палёў Заходняй Беларусі (1927)/IV/Нашы тайны і жаданьні, як рэчы, як кветы…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Крыху ўзрушаны і рады… ⁂ Нашы тайны і жаданьні, як рэчы, як кветы…
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
Зьмярканьне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Нашы тайны й жаданьні, як рэчы, як кветы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Нашы тайны і жаданьні, як рэчы, як кветы,
Маюць водар і якасьці хварб.
Іх багацьці і тонкасьць — цудоўныя сьветы,
Іх калёраў нязьлічаны скарб…

Калі ты прыціхнеш, дзяўчынка, няждана
І замысьліцца воч ясната:
Хараство лятуценьняў тваіх незраўнана,
Незраўнаная іх любата.

І здаюцца мне раніцай сьнежныя горы,
Там нічый непракладзены шлях,
І альпійскай фіялкі ў празрыстым прасторы
Ледзьве чутны чаруючы пах.

Але ўсенька, сяброўка, усенька гавора:
І румянец, і грудзі, і стан —
Ап‘яніць і ўзбунтуе галованьку скора
Рожаў вакхавых млявы туман.

1924 г.