Перайсці да зместу

З палёў Заходняй Беларусі (1927)/III/Туман

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вечарам Туман
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
Восень
Іншыя публікацыі гэтага твора: Туман (Жылка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТУМАН

Навіс пасьцілкаю туман,
З імглы сатканы часта-густа,
Заслаў лес, поле і курган,
Паўзе да хат, як смоўж той тлусты, —

І, быццам цяжкі грэх жыцьця,
На сэрцы шэрай лёг жудою,
І, яснасьць дум і пачуцьця
Прыкрыў, халодны ён, сабою.

1923 г.