Перайсці да зместу

З палёў Заходняй Беларусі (1927)/III/Восень (Глухой, таёмнай сьцежкай…)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Туман Восень (Глухой, таёмнай сьцежкай…)
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
⁂ Чырванее заход ад марозу…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Восень (Глухой, таёмнай сьцежкай…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВОСЕНЬ

Глухой, таемнай сьцежкай
Падкралася за летам,
Уселася на ўзьмежку
І занудзіла сьветам.

Няўпынна, безнадзейна,
Сьлязьмі, як мак, драбнютка
Заплакала нявейна,
Маркотна і няхутка.

І з ёю разам хмары
Заплакалі дажджамі,
Навісьлі шопай хмарай
Над вёскамі, палямі.

І то-ж бо: — неласкава,
Пустэльна поле гола.
Ў стагох стаіць атава,
І пушча жоўта-квола.

Ў паветры мятульжыцца
Убор вясны раскошні,
Кружляючы, лажыцца
Бясшумны ліст апошні.

Рабіна ўжо чырвона,
Ня чуць птушых сьпяваньняў, —
І ў мяккіх шэрых тонах
Настрой ціхі кананьня.

І на кустох, на руні,
На йржоньні павуценьні:
І за гумном, за пуняй
Дрыжаць даўжэй суцені.

І сонца слаба ўсьмешка, —
Як мара, небарача,
Бо восень, вось, на ўзьмежку,
Бо восень плача, плача…

1924 г.