Зіянне месяца
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Зіянне месяца Верш Аўтар: Поль Вэрлен Пераклад: Максім Багдановіч |
Крыніца: Багдановіч М. Поўны збор твораў у 3 тамах. Т. 1. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. Ст. 183 Гл. таксама http://aniolski.at.tut.by/dliaWianku.htm |
Душа твая — малюнак артыстычны:
Пад лютняў звон прыгожы масак рой
Танцуе там, адзеўшыся нязвычна,
Ў надзеі скрыць праз гэта смутак свой.
Ha ціхі лад усе яны спяваюць
Пра мір жыцця і светлую любоў,
Ды веры ў шчасце спевы іх не маюць,
І з ясным светлам зліты зыкі слоў,
Са светлам месяца прыгожа-смутным,
Ад чар чыіх на дрэвах птушкі сняць,
І лёгкія струі у плачы чутным
Між мармуроў натхнёна зіхацяць.
<1911—1912>