Перайсці да зместу

Звон вясны (1926)/С. Дарожны/Рытмы вясковай працы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Я мінуўшчыны не шкадую Рытмы вясковай працы
Верш
Аўтар: Сяргей Дарожны
1926 год
⁂ (Не шумяць табуны калосься)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РЫТМЫ ВЯСКОВАЙ ПРАЦЫ

I

Толькі сонца
Раніцы жмені
Брызьне ў косы
Бярозавых вех,
Згоняць ветры
Чупрынай ячменнай
Ліпкі сон саламяных стрэх.
Шыі доўгія
Чорных калодцаў
Заірзалі, ківаючы раньню,
Як паіла дзень
Звонкае сонца
У расе залаціста-ядранай.
Звонкім сьпевам
Дзяўчаты з сярпамі
Засяваюць ўжо буйныя гоні,
І пашлі сярпы снапамі
Засьцілаць паласою загоны.
Праца нудная…
Сонца аскал
Доіць вёдры халоднага поту,
Толькі кос
Серабрыстая сталь
Тонкай песьняй
Канчае работу.
Дзень гарачы
Чадам воску
Палівае жытнёвыя далі…
Ой, відаць, палюбіла вёска
Сенажаці
Срабрыстай стальлю.
Палюбіла і ветры жытнёвыя
З валасатае
Грывы палёў.
Ой, мне чуецца,
Чуецца новае
Ў гэтых рытмах сягонешніх днёў.

II

Вёска родная,
Вёска мілая,
Не магу я цябе ня любіць…

...........
Ой, пара,
Пара ўжо віламі
Паскідаць старыну у нябыт!

Не здарма-ж
Трубы фабрык ня белым
Дымам мажуць блакітнае неба, —
Горад хоча,
Каб вёска мела
Сукно і дасыта хлеба

Каб сьвяціла электрыкай яркай,
Уздыхаюць машыны-асілкі.
Сьніцца ім, што ляскоча жняярка
І што косіць стальная касілка…

Дзень за днём,
Вараныя коні,
Табунамі бягуць у нябыт…
...........
Будзе верыць
Машыннаму звону,
Будзе вёска машыну любіць.