Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/III/Нязжатыя гоні

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У людзей і ў нас Нязжатыя гоні
Верш
Аўтар: Мікалай Някрасаў
1932 год
Арыгінальная назва: Несжатая полоса (1854)
Пераклад: Янка Купала
Гасьцінец
Іншыя публікацыі гэтага твора: Нязжатыя гоні (Някрасаў/Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЯЗЖАТЫЯ ГОНІ

З рускага — Некрасава

Позная восень. Буслы адляцелі,
Лес абгаліўся, палі апусьцелі,
Толькі нязжатыя гоні адны,
Смутную думку наводзяць яны.

Шэпча, здаецца, там з коласам колас:
Нудна нам слухаці восені голас,
Нудна хіліцца да самай зямлі,
Сьпелае зерне купаць у ральлі.

Кожную ночку ў нас толькі начуюць
Дзікія птушкі і злосна руйнуюць,
Заяц нас топча, віхура нас б‘е…
Дзе-ж гэта сейбіт? Чаму жаць ня йдзе?

Вецер даносіць адказ неўпапад:
Вашаму сейбіту моцы ня хват!