Нязжатыя гоні (Някрасаў/Купала)
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Нязжатыя гоні Верш Аўтар: Мікалай Някрасаў Пераклад: Янка Купала Крыніца: https://knihi.com/Mikalaj_Niakrasau/Niazzatyja_honi.html |
Позная восень. Буслы адляцелі,
Лес абгаліўся, палі апусцелі,
Толькі нязжатыя гоні адны,
Смутную думку наводзяць яны.
Шэпча, здаецца, там з коласам колас:
Нудна нам слухаці восені голас.
Нудна хіліцца да самай зямлі,
Спелае зерне купаць у раллі.
Кожную ночку ў нас толькі начуюць
Дзікія птушкі і злосна руйнуюць,
Заяц нас топча, віхура нас б’е...
Дзе ж гэта сейбіт? Чаму жаць не йдзе?
Вецер даносіць адказ неўпапад:
Вашаму сейбіту моцы не хват!
[1911-1912?]