Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/II/Улетку

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Вяртаюцца з выраю…) Улетку
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Вецер
Іншыя публікацыі гэтага твора: Улетку (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УЛЕТКУ

Соладка ўлетку ў дзень ройны
Ў зелені, ў кветках купацца,
З ветрам гуляць, неспакойным,
З сонцам гуляць, цалавацца!

Слухаць лясное гамонкі,
Зважных, наўцямлівых шумаў,
Як гэта хвойкі-сасонкі
Гойдаюць ласкава думы.

Слухаць, як міла ля ўзьмежку
Гутарыць з коласам колас,
Як льлецца ў сэрца з усьмешкай
Нівы спагадлівы голас.

Музыка зычная ў сьвеце, —
Моўкнуць нягоды напасьці…
Хочацца думаць, як дзеці,
Верыць, як дзеці, у шчасьце!

1926 г.