Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/II/Груган

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Лясное возера Груган
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Восень
Іншыя публікацыі гэтага твора: Груган (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГРУГАН

Кожнай вясны, як выходжу
Свой засяваці загон,
Чорны груган вылятае
Зьнекуль — з няшчасных старон.

Крыльле, як вехі, разьняўшы,
Страшны заточвае круг:
Крумкае, гракае жудка,
Жудкі сплятае ланцуг.

Сумныя думы абсядуць,
Ног не павырваць з ральлі.
Млее рука, а сявалка
Цісьне і цісьне к зямлі.

Восень як прыдзе і з поля
Выйду зьбіраці сяўбу, —
Гэты-ж груган вылятае,
Гэту-ж вядзе варажбу.

Зьвісьне пад хмарамі зданяй,
Воч ня спускае з мяжы,
Косьці пасеены ліча,
Ліча людзей і крыжы.

Гляну, і сілы слабеюць,
К думам сьдікаецца жах,
Сьцісьнецца сэрца ад болю,
Ноч замігціць у вачах.

Гэтак вось кожны год, вечна,
Ў поле як толькі іду,
Зьнекуль груган вылятае
І наклікае бяду!

23-VIII 1919 г.