Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Цяжка мне…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З надзеяй гаротнай… ⁂ (Цяжка мне…)
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Ня дайце згінуць…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Цяжка мне цяжка, слузе беспрытоннаму…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Цяжка мне, цяжка, слузе бяспрытоннаму,
Жыцьця свайго смутнага дні каратаць,
Сэрцу ад жалю і сьлёз неўгамоннаму
Ой, цяжанька верыць і шчасьця чакаць!

Цяжка мне, цяжка за сошкай-крывуляю
Загон выйці ў поле араці чужы,
Пот абціраці парванай кашуляю
Дый плакаць, прыпаўшы грудзьмі да мяжы!

Цяжка мне, цяжка маркотнымі думамі
Бязьмернае гора адчуці сваё,
Слухаць бяды песьню з віхраў пашумамі,
Што ніва, што сошка, што ўсё не маё!

Цяжка мне, цяжка гумно, пуню панскія
Дабром, зьлітым потам маім, напаўняць,
Знаць, што ўсіх кормяць труды мае хамскія,
А сам мушу з голаду век паміраць!

29 I—1907 г.