Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Ня дайце згінуць…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Цяжка мне…) Ня дайце згінуць…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
⁂ (Грымну я, грымну…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ня дайце згінуць…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЯ ДАЙЦЕ ЗГІНУЦЬ…

Ня дайце згінуць песьняру
Ў нязнаньні, ў беднасьці, ў глушы,
Стварыце радасьці зару,
Зганеце сум з яго душы, —
Ня дайце згінуць песьняру.
Ён так цярпіць за крыўды ўсе,
Ён пеці вышаў у пару,
Вам толькі слухаць, што пяе.
Ня дайце згінуць песьняру.
Аб вашай долі ў сьвету даль
Скіруе струн сваіх ігру,
Вы-ж толькі за ўсе песьні, жаль,
Ня дайце згінуць песьняру.

1907 г.