Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/У зялёным садочку

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Маладым на вясельлі У зялёным садочку
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Шуміць шумненька гаёк
Іншыя публікацыі гэтага твора: У зялёным садочку (У зялёным садочку…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У ЗЯЛЁНЫМ САДОЧКУ

У зялёным садочку
Пад ігрушай ўдваёчку
Сядзіць хлопец з дзяўчынкай,
І мілуецца з ёю,
З ненаглядкай сваёю,
Та‘ гарыць, як лучына.

І цалуе-ж ён любай
Сваёй вочкі і губы.
Песьціць як не задуша.
Дружок з дружкай варкуе,
Салавей ім ўтуруе
Шуміць над імі йгруша.

Вось прыціхлі, прымлелі,
Дрож прабегла па целе,
Ўсхваляваліся грудзі.
І забыўся ён з ёю,
З ненаглядкай сваёю,
Што ёсьць сьвет, што ёсьць людзі.

1907 г.