Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Покуль сонца ўзыйдзе…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Даўней і цяпер Покуль сонца ўзыйдзе…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
⁂ (Дзе ты схавалася…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Покуль сонца ўзыдзе… (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПОКУЛЬ СОНЦА УЗЫЙДЗЕ…

Покуль сонца ўзыйдзе,
Блудзіць цяжка ночай;
Той нас тут ня крыўдзе,
Хто толькі ня хоча.

Колькі поля, колькі
Ў тых, каму ня трэба!
А ў нас гэтак мала,
Што няма і хлеба.

Колькі лесу, колькі,
Дзе-б вокам ня кінуў!
А мы на‘т ня маем
І на дамавіну.

*

Сьвеціць сонца, сьвеціць
Падчас і ў ваконца, —
Бялак за сьлязамі
Ня бача і сонца.

Ой, ліюцца сьлёзы
І ў дзяцей, і ў маткі…
Ня плачце, працуйце
На чынш і падаткі.

Ня плачце вы, дзеці,
Ня плач і матуля,
Ў бядзе вас пацешыць
Ці астрог, ці куля…


26-VII 1907 г.