Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Крыўда

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Каршун Крыўда
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Памаліся…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Крыўда (Зьядае крыўда нас ад векаў…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КРЫЎДА

Зьядае крыўда нас ад векаў
Няма ні праўды, ні парадку,
Стаў чалавек зьвер чалавеку,
Труюць адзін аднаго звадкай.

Разьвёўся злосьці зьмей паганы,
На брата брата падбівае;
Расой чырвонаю паляны
Блішчаць, як тая кроў жывая.

Скуюцца людзі, як жывёла,
У ёрмы шыі нагібаюць,
А цьма — і тут і там, наўкола,
Астатні дух трутні выймаюць.

Не ўскалыхне жыцьця віхура,
Не завагніць сьвятла над цьмою,
Усе маўчыць, як ноч, панура,
Як пушча дзікая зімою.

Ані канца таму пракляцьцю,
Ані яснотаў тых пачатку…
Калі-ж ты, бацькаўшчына-маці,
Устанеш к новаму парадку?!

1914 г.