Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/З песень бедака

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Устань З песень бедака
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Даўней і цяпер
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зь песень бедака.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З ПЕСЕНЬ БЕДАКА

Ой, кепска жыці
На сьвеце гэтым,
Долю зрабіці
З ясным прасьветам.
Цяжанька мне.
Моладасьць, радасьць,
Думкі, надзеі
Злажыў навекі
Праз жыцьця веі
У сэрцы на дне.

*

Хлеба шукаю.
Чорнага хлеба,
З краю да краю
Цягацца трэба,
А гора жме.
Дый калі хлеба
Потам здабуду,
Сільныя вырвуць
Злосьцю прыблудаў
Хлеб у мяне.

*

Працай крывавай,
Крыўдай людзкою,
Лжывай няславай
Змучан з душою
Ў жыцьцёвым сьне, —
Гляну — і столькі-ж
Хатаў ды поля…
Дзе-ж маё месца? —
З маëю доляй? —
Няма нідзе.

1906 г.