Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Замчышча

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перад сёмухай Замчышча
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
⁂ (Цемната і слата…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Замчышча (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАМЧЫШЧА

Спавіты няпамяці мглою
Руіны замчышча ляжаць;
Муры зарасьліся лазою,
Навакол балотная гаць.

Людзкой не пачуеш гамонкі,
Ня стукае там конь капытом,
Скрозь вее магільнай палонкай
Жах кожным ківае кустом.

Адно, часам птах заблуканы
Залыпае крыльлем на ўмор.
Ды выгнаны зьвер на паляны
Выцьцём закалыша прастор.

1908 г.