Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Далей і болей…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Памаліся… Далей і болей…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
На новы 1914 год
Іншыя публікацыі гэтага твора: Далей і болей.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДАЛЕЙ І БОЛЕЙ…

Далей і болей рвуцца і хочуць
К нечаму, нечага людзі,
Знойдуць, што хочуць, думкі зноў точаць
А мо‘ ня то яшчэ будзе?

Дзіўныя людзі! Проста, сьмех толькі,
Лезуць, куды ні папала,
Вечна іх мучаць нейкія болькі,
Вечна ім нечага мала.

Хай-жа якому ў зубы сьмерць гляне, —
Чорт за душу ўпляцецца, —
І ўсё яго тут — дамоўка паняй,
Сьпіць ані-ні зварухнецца.

20-VII—1907 г.