Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/VI/Прыпеўка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Кацярына Прыпеўка
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
З нуды
Іншыя публікацыі гэтага твора: Прыпеўка (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПРЫПЕЎКА

Нашто бабе агарод,
Калі баба стара,
Калі бабе са сто год,
Кіпне пэўна зара.

Лепш аддаць гэты садок
Дзяўчынцы прыгожай,
Хай гусьценькі вішнячок
У садку размножа.

Будзе надна у цяньку
Летам паляжаці,
З пекным хлопцам падруку
Ўдвойчы пагуляці.

Будзе вішанькі зрываць
Дзяўчынка насьпелы
І дружочка частаваць
І туліць нясьмела.

1906 г.