Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/VI/Кацярына

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Благая жонка… Кацярына
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Прыпеўка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Кацярына (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КАЦЯРЫНА

Ох, як гэта Кацярына
Спрытная ўдава,
Дык другая і дзяўчына
Пры ёй дрэнь-трава!

Кожны хлопец аж трасецца,
Вокам як міргне,
А як губай засьмяецца —
Доўга не засьне.

Кацярына — гаспадыня,
Словам — баба зух!
Мае ўсякае начыньне
І курэй катух.

Не якая там няздара
На руку яна:
Пале ў печы, есьці вара,
І усё адна.

Наварыла чамярухі,
Ладак напякла,
Паляцела і сівухі
Пляшку прынясла.

Маладзенькага Захарку
Садзіць за сталом,
І гарэлку чарка ў чарку
П‘юць сабе ўдваём;.

Закурылася чупрына…
Спаці хоча госьць.
Знае дзела Кацярына…
Дзе-ж такая ёсьць?

Госьцю ложак памасьціла
Наша удава;
Пад вакном-жа, колькі сілы,
Гукае сава.

1906 г.