Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/VI/Лякарства

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Фэлькава вясельле Лякарства
Байка
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Дзе ні кінь — дык клін!
Іншыя публікацыі гэтага твора: Лякарства.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЛЯКАРСТВА

Байка

Было гэта так, мой сватка:
Ляжала праз Нёман кладка,
Па ёй
З адной
Стараны йшоў Паляк,
А здругой — шоў Ліцьвяк.
І вось праз час — ня помню ўжо які —
Сустрэлісь бедакі.

Запаланелісь вочы:
Ні той, ні сёй ня хоча
Ні адступаць,
Ні ўніз скакаць.
Абодва ў гвалт і крык,
Як боскі сьвет вялік,
Нават поўхі ў работу
Пусьціць маюць ахвоту.

Аж тут, ні стуль, ні сьсюль вазьміся.
Ды Мураўёва цень зьявіся!
Хоць цень, а ўсё-ж крапяч ухваткай:
Чапні ды бухні ў рэчку кладку
І з ёю так —
Абодвух задзірак…


Чытач, ты толькі ня пужайся:
Ліцьвін і Лях жывым застаўся,
Яшчэ дазналісь, што ў нязгодзе
Вада халодная ня шкодзе.

1-V—09 г.