Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/VI/Буралом

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дзе ні кінь — дык клін! Буралом
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Сваякі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Буралом (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БУРАЛОМ

Пахіліўся дуб да дуба
Ды бурчыць, гамоне:
— Што-то вецер вельмі груба
Загуляў сягоньня!!

Паглядзі, сусед, на пушчу,
Як трашчаць галіны —
Там у самую ўжо гушчу
Вецер сілы кінуў!

Вун, прымець, старуха-хвойка
Сскочыла з карэньня,
А вун там з бярозы бойкай
Валіцца паленьне.

Пакацілася удоўжкі
І асіна-сваці…
Фу, ты! аж мяне у дрожкі
Пачало кідаці!..

Што? Ня ўстояла і ліпа —
Рухнула, бядачка!..
Ці-ж быць можа? ўжо захліпаў
І стары твой бацька.

Ах! што гэта?.. Праз узгоркі…
Ці-ж то к нам?.. Ой, ногі…
І, ня скончыўшы гаворкі,
Рынуў дуб, як доўгі.

14-XI—18.