Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/IV/Быў гэта сон…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пахаваньне Быў гэта сон…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Ўспомні!..
Іншыя публікацыі гэтага твора: Быў гэта сон…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЫЎ ГЭТА СОН…

Быў гэта толькі сумны сон
Душы расплаканай маёй,
Што сярод бледных будных дзён
Я сьвята меў, глядзеў сьвятлей,

Быў гэта толькі сумны сон,
Што ў вачох яе скрозь сьмех
Чытаў сьвяты сабе закон
Каханьня шчырага і ўцех.

Быў гэта толькі сумны сон,
Што вось інакшая яна,
І пойме болю майго стогн,
Зірне ў душу маю да дна.

Быў гэта толькі сумны сон,
Што разьвяду я з ёй бяду,
Што пад яе напеваў звон
Лягчэй к магіле дабрыду.

Ўсё для мяне быў гэта сон;
Хтось іншы яву меў ў жыцьці, —
Ён ёй і мне стварыў прыгон,
А сам зышоў, каб… ня прыйсьці!

3-I—15 г.