Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/IV/Ўспомні!..

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Быў гэта сон… Ўспомні!..
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
⁂ (Гэй, ты, дзяўчына…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ўспомні!..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЎСПОМНІ!..

Ўспомні, як згубіш крыльлі арліны,
Што моц у высях даюць лунаць,
І сіл ня хопіць табе, дзяўчына,
Сьвет і самую сябе змагаць!

Ўспомні, як сетку з пут павуціных
Мачыха-доля спляце у жыцьці, —
Як на растайных станеш пуцінах
І не згадаеш, кудой пайці!

Ўспомні, як згубіш ворага й друга, —
Жыць пачнеш ценем з-пад курганоў
Бяз веры ў шчасьце, бяз верных слугаў —
Думак дзявочых, дзіцячых сноў!

Ўспомні, як ночка ляжа навокал,
Вецер засьвішча ў хаўтурны тон,
А сэрца дрогне, бы ў клетцы сокал,
І ў душы ўскрэсьне здань быўшых дзён!

Ўспомні ня ў хвілю радасьці дзіўнай, —
З іншым разьдзеліш радасьць сваю, —
І не мяне ты ўспомні, дзяўчына, —
Ўспомні, от… гэту думку маю!

13-XII—14 г.