Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/III/Званы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Млечны шлях Званы
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Станогае ліха
Іншыя публікацыі гэтага твора: Званы (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗВАНЫ

Гудуць званы, з дня ў дзень гудуць мядзяныя званы,
Як стогн, гук-водгульле гучыць мальбою жудзі;
Дрыжыць званіцы мур сьцюдзёны, цагляны,
Дрыжыць званар, надорваныя рвучы грудзі.

Наводзіць гэта музыка нязводны звод нуды, —
Скрабе душу, як сенажаць жалезныя бароны,
Па сэрцу б‘е, як дождж па шклянай шыбе ў халады,
Гадуе ў думах сказ бадучы, забабонны.

Ў мазгі залазіць жах, што гэты буйны звон званоў,
Хаўтурны гэта звон спакон нямых сталецьцяў,
Што гэтая званіца — мерцьвяковы вечны схоў,
Званар — грабар, што косьці згортвае па сьвеце.

8-XI—18 г.