Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/III/А ты, сіраціна…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На прызьбе А ты, сіраціна…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Дзьве долі
Іншыя публікацыі гэтага твора: А ты, сіраціна…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




А ТЫ, СІРАЦІНА…

… А ты, сіраціна, жыві,
Як ветрам лісток адарваны, —
Ні месца табе на зямлі,
Ні радасьці з песень жаданай.

Нясі сваю ношку жыцьця
Між наспаў-курганаў магільных;
Бяз веры ў свой цэль, бяз пуцьця,
Расплаканы ў жальбах бясьсільных.

Як цень з таго сьвету, ідзі,
Ня знаючы ў долі сірочай
Ні сэрца з дзявочай грудзі,
Ні сонечнай ласкі дзявочай.

Жыві і сьні сны аб вясьне,
Ды думай адно, сіраціна,
Што нават ніхто ня ўздыхне
Калісь над тваёй дамавінай.

6-XI—13 г.