Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Сваім і чужым/Ігнату Буйніцкаму

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Памяці Мар‘і Канапніцкай Ігнату Буйніцкаму
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Памяці Шаўчэнкі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ігнату Буйніцкаму.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Важна рэй Ігнат Буйніцкі
Ў танцах нашых водзіць,
Аж здаецца — усё чыста
Хадыром з ім ходзіць.

Калі пусьціцца скакаці, —
Ажна сэрца скача;
Лепшых танцаў і ўвесь Піцер
Бадай што ня бачыў.

Ці „Мяцеліца“, ці, „Юрка“,
„Мельнік“, ці „Антошка“, —
Ўсё ў яго зыходзіць гладка,
Ня змыліць ні трошка.

Пад дуду і пад цымбалы
Топне, прысьпявае…
Сьцеражэцеся, ўсе людзі:
Беларус гуляе!

Ня ўнімайся-ж і скачы нам,
Покі сілы хваціць,
Мо‘ пачнуць і думкі нашы
Весялей скакаці!