Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Пераклады з польскае мовы/У сьвет

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Груган У сьвет
Верш
Аўтар: Ян Каспровіч
1926 год
Арыгінальная назва: W świat
Пераклад: Янка Купала
Іншыя публікацыі гэтага твора: У свет (Каспровіч/Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У СЬВЕТ[1]

Эй, зямелька, загон ты мой чорны!
Рые плуг, барана твае кветкі;
Ў табе сьпяць ураджайныя зёрны,
А мы — ў сьвет, твае родныя дзеткі.
Сьвісьне коска ў тваёй сенажаці,
Бразьне серп па загоне пасьпелым, —
А прад намі прасьвіту ня знаці,
Непагодай спавіты сьвет цэлы.
О вы, зёрны, о сноп умалотны,
О ты, жніў залатая мінута!
Жаль, нуда з намі ўсьлед плыве слотна,
А прад намі — маркотнасьць, пакута.
Жаль, нуда заляглі, як туманы
Хмар над нашай зямелькаю-маткай,
А загон яе ў скібы з‘араны,
А ў самой у ёй дрэмлюць зярняткі.
Хто пасьмее зямельку вініці,
Наракаць на цябе хто пасьмее,
Што ў бадзяньні нам страшна так жыці,
Што ў жалобе мы гэткай марнеем.
Жаль, нуда хай ідуць перад намі,
І маркотнасьць, і любасьць бясконца,
А ты, маці, сваймі каласкамі
Шумі, цешся і сьмейся да сонца.
Эй, зямелька, загон ты мой чорны!
І у нас яшчэ ўцеха загосьце;
Яшчэ будзем зьбіраць твае зёрны,
Яшчэ зложым свае ў табе косьці.



  1. Аўтара орыгіналу ня ведаю. Я. К.