Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Наша вёска/Жніво

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Жнеям Жніво
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Песьня жнеяў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Жніво (Годзе, жытцо маё, годзе, наспелае…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЖНІВО

Годзе, жытцо маё, годзе, насьпелае,
З хмарамі, з бурамі знацца, дружыць;
Годзе шумеці думкі нясьмелыя,
Годзе загоны сабой харашыць!

Жнеяў прышла во дружына вялікая,
З песьняй за дзела ўзялася сваё;
Серп, як маланка, ўскок бегае, сыкае,
Глуха снапамі кладзецца жытцо.

Сталі ў калючым аржоньні з павагаю
Мэтлікі шнурам адзін за адным;
Сэрца забілась надзеі адвагаю:
Ёсьць на што глянуць, пацешыцца чым.

Эх, заплаці-ж, дабрыцо, ты аратаму
За яго ў полі ўвесь труд над табой:
Дай ты багацьце яму небагатаму —
З клеці ня зводзься ягонай пустой.

Хай яго збудуцца думкі, адналеча
Гэтулькі вынесе, выцерпе ён,
З году у год аручы, засяваючы,
Потам, крывёю абліты загон!..