Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Бацькаўшчыне/Як спытаюцца нас

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Брату Як спытаюцца нас
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Дзе вы?
Іншыя публікацыі гэтага твора: Як спытаюцца нас.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЯК СПЫТАЮЦЦА НАС

Прыдуць людзі з Усходу,
Прыдуць з Захаду людзі
І спытаюцца нас:
Скуль, якога вы роду?
Дзе зямля ваша будзе,
Дзе айчызна у вас?

Мы ля плоту, пад плотам
Паглядзім, пашукаем,
Які даць тут адказ,
І адкажам: Э, што там…
Мусіць, бабскім звычаем
Зьбегла ўпрочкі на час.