Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Бацькаўшчыне/Песьня-байка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песьня сонцу Песьня-байка
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Прад сьвітаньнем
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня-байка.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯ-БАЙКА

З-за далёку, з-пад усходу
Віхар мчыцца ў непагоду,
Байкі сее маладыя;
Думка чуе, думка ные…

Ціха… Бачце: штось віднее,
Льлецца нейкая надзея,
Штосьці едзе з новым сватам,
З новым шлюбам з хаты ў хату…

Скінь лахманец непазорны
Пыл згані з аконцаў чорны,
Пыл зьмяці хутчэй з аконца, —
Шэпні-клікні: сонца! сонца!..

Быццам з песьняй, быццам з ласкай,
З чараўніцкай нейкай казкай,
З-за далёку, з-пад усходу
Віхар мчыцца ў непагоду…